Зусім нядаўна ў Пекінскім універсітэце замежных моў адкрыўся Цэнтр гуманітарных абменаў паміж Беларуссю і Кітаем, адной з задач якога буддзе каардынацыя і дапамога ў развіцці Цэнтраў па вывучэнні Беларусі. Такія ўстановы існуюць ужо ў многіх універсітэтах Кітая, калі быць дакладнымі, у 12. Адзін з іх, які працуе ў Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў актыўна рэлізуе многія адукацыйныя і выдавецкія сумесныя праекты. Дзякуючы крапатлівай працы і крэатыўнасці калектыву, а таксама цікавасці студэнтаў, поспех Цэнтра відавочны. Больш падрабязна пра дзейнасць у гэтай сферы мы пагаварылі з выкладчыцай беларускай мовы Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў Вольгай Шахаб.
-- Цэнтр вывучэння Беларусі існуе ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў ужо восем гадоў. За гэты час вам удалося дасягнуць даволі значных поспехаў. Беларуская мова, яе вывучэнне як спецыяльнасці адыгрываюць тут таксама значную ролю. Як вы вызначаеце для сябе як філолаг, як выкладчыца поспех у Цянзіні, якімі дасягненнямі вы ганарыцеся?
Сапраўды, навучанне беларускай мове як замежнай у Кітаі ажыццяўляецца з 2017 года. Як мне бачыцца, вопыт Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (ЦУЗМ) з’яўляецца паказальным у адукацыйнай сферы. Менавіта тут упершыню ў Кітаі адбыўся набор студэнтаў на спецыяльнасць бакалаўрыяту “Беларуская мова” (сёлета будзе ўжо трэці выпуск дыпламаваных беларусістаў і адбудзецца пяты набор на спецыяльнасць). Была створана кафедра беларускай мовы, Цэнтр даследаванняў Беларусі, а з 2019 года пачаў працаваць і Цэнтр Якуба Коласа, які з’яўляецца ўнікальным за межамі Беларусі. Улічваючы, што помнік Якубу Коласу ўрачыста ўсталявалі на тэрыторыі ўніверсітэта ў 2018 годзе, назва Цэнтру была дадзена не выпадкова. У глабальным маштабе творчасць Якуба Коласа мае вялізную культурную, гістарычную, сацыяльную, філасофскую, псіхолага-педагагічную і метадычную каштоўнасць. Яго асоба сімвалізуе веліч чалавека, які сумленна выконвае сваю грамадзянскую місію – служыць сваёй Радзіме і народу, годна прадстаўляючы яго ў свеце.
Увесь той час, які я знаходжуся тут, а гэта ўжо без малога восем гадоў, я не толькі выкладаю беларускую і рускую мовы, але і кірую працай Цэнтра Якуба Коласа ўніверсітэта.
Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў заўсёды знаходзіцца ў авангардзе адукацыйных кітайска-беларускіх ініцыятыў. Вельмі ўдзячна кіраўніцтву і калектыву ўніверсітэта за перспектыўнае бачанне кітайска-беларускіх адукацыйных сувязяў. Пераканана, што плённыя сяброўскія адносіны, якія ўсталяваліся паміж ЦУЗМ і беларускімі адукацыйнымі, культурнымі і навуковымі ўстановамі і арганізацыямі, будуць і надалей развівацца і садзейнічаць інтэлектуальнаму развіццю моладзі, узаемаразуменню і забеспячэнню стабільных і ўзаемавыгадных кантактаў у эканоміцы, навуцы і культуры. Сёння нашы выпускнікі нясуць у сваю далейшую дзейнасць толькі самыя добрыя намеры і жаданне супрацоўнічаць з Беларуссю ў самых розных сферах. Гэта я лічу сваім найважнейшым дасягненнем.
Беларуская мова як замежная. Уводны курс для кітайскіх навучэнцаў = 白俄罗斯语入门教程 / Г.М. Валочка, Фу Мэйянь, Юань Хаа. – Мінск : Вышэйшая школа, 2020. – 94 с. Дапаможнік выдадзены ў найбуйнейшым выдавецтве Беларусі «Народная асвета». Ён прызначаны для кітайскіх студэнтаў з нулявым узроўнем падрыхтоўкі і кітайскіх студэнтаў, якія авалодалі рускай мовай. Дапаможнік складаецца з 11 раздзелаў і ўключае фанетыку, граматыку і маўленчы этыкет. Ён змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял, а таксама насычаны прыкладамі з народнай творчасці і ўрыўкамі з літаратурных твораў і дае трывалую аснову для вывучэння беларускай мовы. Прыкладаецца QR-код для выканання маўленчых практыкаванняў.
Выданне наступных трох дапаможнікаў ажыццяўлялася ў выдавецтвах “Вышэйшая школа” і “Адукацыя і выхаванне”.
Беларуская мова як замежная. Дапаможнік па чытанні = 对外白俄罗斯语阅读教程 / Г. М. Валочка, В. В. Шахаб, К. С. Шахаб [і інш.] – Мінск : Вышэйшая школа, 2022. – 214 с. : іл. Выданне распачынае серыю дапаможнікаў для кітайскіх студэнтаў па розных аспектах навучання беларускай мове. Тэксты для чытання і заданні да іх размеркаваны паводле ўзроўняў, вызначаных стандартам, і забяспечваюць пазнавальныя і інтэлектуальныя запыты навучэнцаў. Яны тэматычна і жанрава разнастайныя, суадносяцца з попытам на актыўныя міжкультурныя стасункі. Да тэкстаў падаецца беларуска-кітайскі слоўнік. Актывізацыя разнастайных відаў чытання арыентуе на фарміраванне агульнага ўяўлення пра тэкст і яго змест, пошук неабходнай інфармацыі, яе крытычнае асэнсаванне, запамінанне і выкарыстанне з уласнымі мэтамі – інакш кажучы, авалоданне чытаннем як відам дзейнасці.
Беларуская мова як замежная. Дапаможнік па аўдыяванні = 白俄罗斯语视听说教程 / Шахаб В.В., Шахаб-Касцецкая К.С. і інш. – Мінск : Вышэйшая школа, 2023. – 119 с. : іл. Аўдыяванне выконвае свайго роду кампенсаторную функцыю пры адсутнасці натуральнага актыўнага маўленчага асяроддзя. Таму за аснову для навучання аўдыяванню ў дапаможніку выкарыстаны звязныя вучэбныя і арыгінальныя адаптаваныя і неадаптаваныя, спецыялізаваныя і неспецыялізаваныя аўдыя- і відэатэксты, якія праз знаёмыя студэнтам сітуацыі уводзяць іх у лінгвакультаралагічны кантэкст. Паказальна тое, што запіс усіх вучэбных дыялогаў для кнігі зроблены вучнямі Мінскай гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання пад кіраўніцтвам іх настаўнікаў. ЦУЗМ цесна супрацоўнічае з гімназіяй, і мы вельмі ўдзячны яе калектыву і навучэнцам, што яны дапамаглі нашым студэнтам пачуць разнастайнасць беларускіх галасоў. Гэта вельмі важны элемент навучання аўдыяванню.
Беларуская мова як замежная: практыкум для кітайскіх навучэнцаў = 对外白俄罗斯语实践教程 / Г.М. Валочка, В. В. Шахаб, К.С. Шахаб-Касцецкая [і інш.]. Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2024. – 186 с. : іл. Практыкум прызначаны для фарміравання (удасканальвання) у кітайскіх навучэнцаў моўных (фанетычных, лексічных, граматычных) навыкаў, прадугледжаных стандартамі валодання беларускай мовай як замежнай. Ён уключае тэарэтычныя матэрыялы (правілы, табліцы, схемы, алгарытмы разважанняў і інш.), дыдактычныя матэрыялы (практычныя заданні, практыкаванні, тэксты і інш.) і дыягнастычныя матэрыялы для самакантролю.
Асаблівае месца сярод беларускамоўнай літаратуры для выкладання беларускай мовы ў Кітаі займае калектыўная манаграфія “Тэарэтыка-метадычныя аспекты навучання беларускай мове кітайскіх студэнтаў” (аўтары – Г.М. Валочка, Л.І. Сямешка, В.В. Шахаб, С.М. Якуба, Лі Інін, Фу Мэйянь, У Бо, Юань Хаа), падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі сумесна з Цяньцзінскім універсітэтам замежных моў у 2021 годзе. Яна прысвечана даследаванню праблем навучання беларускай мове як замежнай у аспекце ўзроўневай канцэпцыі валодання мовай. Кніга прызначана для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых.
У супрацоўніцтве з Акадэміяй адукацыі зараз мы рыхтуем да выдання зборнік кантрольна-вымяральных матэрыялаў для бягучага і выніковага кантролю на ўсіх шасці сертыфікацыйных узроўнях вывучэння мовы. Гэта не апошняя кніга. Планаў у нас шмат, і мы з беларускімі і кітайскімі калегамі робім усё магчымае, каб іх паспяхова рэалізаваць.
-- Спадарыня Вольга, на маю думку, любая справа, любыя поспехі створаны чалавекам, які ўкладае свой талент і свае памкненні ў дасягненне мэты. Я заўважыла і па працы з вамі, і па наведванні ўніверсітэта, дзе вы працуеце, як студэнты з цікавасцю ставяцца да прадмета, што вывучаюць, да беларускай мовы. І ў гэтым таксама заўважны і ваш удзел. Які ваш вопыт працы з кітайскімі студэнтамі, што вы даведаліся пра Кітай і Цяньзінскі ўніверсітэт вывучэння замежных моў? Як ладзіцца ваша праца? Як вам удаецца зацікавіць студэнтаў і дапамагчы ім увайсці ў моўнае асроддзе так, што і з вымаўленнем, і з напісаннем, і з размовамі ў іх усё атрымліваецца?
Традыцыі беларускай педагогікі, якія я транслюю, абумоўлены ўласцівым нашаму народу адказным і сумленным стаўленнем да працы. Яны бяруць пачатак глыбока ў гісторыі маёй сям’і. Ужо чатыры пакаленні з’яўляюцца педагогамі. Мае дзядулі, бабуля, маці, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выкладалі беларускую, рускую, нямецкую мовы і былі вельмі вядомымі ў навукова-педагагічных колах. Брат валодае дзевяццю мовамі. Муж – доктар хімічных навук, загадвае кафедрай у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя Д.І. Сахарава БДУ, а сын
Найлепшы камплімент любому выкладчыку – павага і поспехі іх навучэнцаў. Я часта чула ад сваіх выпускнікоў, што іх натхнялі штодзённыя заняткі, дзе я з вялікай любоўю да Беларусі распавядала пра яе рэсурсы, эканоміку, культуру. Яны спадзяюцца выкарыстаць сваю перавагу ў веданні моў, каб зрабіць свой унёсак ва ўмацаванне сяброўства паміж дзвюма краінамі, аб’яднанымі не толькі шматгадовымі сяброўскімі традыцыямі, але і эканамічнымі і гандлёвымі адносінамі ў межах ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях”. Што можа быць лепей за такое прызнанне? Мы працуем дзеля росквіту нашай дзяржавы сярод іншых краін свету. Спазнаючы іншае, мы развіваем сваё. Гэта тычыцца не толькі беларускай, але і кітайскай культуры.
Прывяду яскравы прыклад: штогод у красавіку ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў праходзіць Свята нацыянальных культур. Нашы кітайскія студэнты апранаюць беларускае нацыянальнае адзенне і ахвотна дапамагаюць нам працаваць на беларускім стэндзе, паказваюць выставачныя экспанаты і распавядаюць шматлікім наведвальнікам усё, што яны ведаюць пра беларускую культуру. Ёсць у нас і свае каліграфы – студэнт 4 курса Цжоў Сянфань цудоўна піша па-беларуску і неаднаразова прэзентаваў свае каліграфічныя работы нашым беларускім гасцям. У мінулым годзе ён распісаў для наведвальнікаў свята 100 закладак любімымі беларускімі словамі “шчасце”, “каханне”, “спатканне”, “пяшчота”, “прыгажосць”, “цеплыня”, “поспех”, “будучыня”, “цуд”, “мудрасць”, “спагада”, “натхненне”, “спакой”, “сяброўства”. Студэнтка 2 курса Лі Цзяінь навучылася па кнігах вырабляць беларускіх народных лялек і ўжо будзе праводзіць майстар-класы. Студэнткі 4 курса Лі Ян і Ван Хун’юй неаднаразова займалі першыя і другія месцы на міжнародных конкурсах чытальнікаў вершаў. Ван Хун’юй, акрамя таго, цудоўна выконвае на фартэпіяна “Паланэз” М.К. Агінскага і нават атрымала дыплом на міжнародным конкурсе “Зоркі Прыдняпроўя”. Інакш кажучы, знаходзім таленты ў кожным навучэнцы і развіваем іх, шукаем судакрананне нашых культур у мінулым і сучаснасці. З гонарам адзначу, што студэнты і выпускнікі беларускага факультэта ЦУЗМ атрымалі ўжо 26 узнагарод на розных міжнародных творчых, інтэлектуальных і навуковых беларусазнаўчых конкурсах.
Зусім нядаўна ў Пекінскім універсітэце замежных моў адкрыўся Цэнтр гуманітарных абменаў паміж Беларуссю і Кітаем, адной з задач якога буддзе каардынацыя і дапамога ў развіцці Цэнтраў па вывучэнні Беларусі. Такія ўстановы існуюць ужо ў многіх універсітэтах Кітая, калі быць дакладнымі, у 12. Адзін з іх, які працуе ў Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў актыўна рэлізуе многія адукацыйныя і выдавецкія сумесныя праекты. Дзякуючы крапатлівай працы і крэатыўнасці калектыву, а таксама цікавасці студэнтаў, поспех Цэнтра відавочны. Больш падрабязна пра дзейнасць у гэтай сферы мы пагаварылі з выкладчыцай беларускай мовы Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў Вольгай Шахаб.
-- Цэнтр вывучэння Беларусі існуе ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў ужо восем гадоў. За гэты час вам удалося дасягнуць даволі значных поспехаў. Беларуская мова, яе вывучэнне як спецыяльнасці адыгрываюць тут таксама значную ролю. Як вы вызначаеце для сябе як філолаг, як выкладчыца поспех у Цянзіні, якімі дасягненнямі вы ганарыцеся?
Сапраўды, навучанне беларускай мове як замежнай у Кітаі ажыццяўляецца з 2017 года. Як мне бачыцца, вопыт Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (ЦУЗМ) з’яўляецца паказальным у адукацыйнай сферы. Менавіта тут упершыню ў Кітаі адбыўся набор студэнтаў на спецыяльнасць бакалаўрыяту “Беларуская мова” (сёлета будзе ўжо трэці выпуск дыпламаваных беларусістаў і адбудзецца пяты набор на спецыяльнасць). Была створана кафедра беларускай мовы, Цэнтр даследаванняў Беларусі, а з 2019 года пачаў працаваць і Цэнтр Якуба Коласа, які з’яўляецца ўнікальным за межамі Беларусі. Улічваючы, што помнік Якубу Коласу ўрачыста ўсталявалі на тэрыторыі ўніверсітэта ў 2018 годзе, назва Цэнтру была дадзена не выпадкова. У глабальным маштабе творчасць Якуба Коласа мае вялізную культурную, гістарычную, сацыяльную, філасофскую, псіхолага-педагагічную і метадычную каштоўнасць. Яго асоба сімвалізуе веліч чалавека, які сумленна выконвае сваю грамадзянскую місію – служыць сваёй Радзіме і народу, годна прадстаўляючы яго ў свеце.
-- У чым вы бачыце перспектыву вывучэння беларускай мовы ў Кітаі і Беларусі і як вы можаце ўплываць на развіццё цікавасці да Беларусі ў жыхароў Кітая? І што змянілася ў гэтай сувязі, на ваш погляд, з гадамі вашай працы тут?
Перспектыва вывучэння беларускай мовы ў Кітаі і Беларусі напрамую звязана з пашырэннем і трываласцю эканамічных, культурных і адукацыйных стасункаў нашых дзяржаў. Статус беларускай мовы як адной з дзяржаўных гарантуе незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны, што ў сваю чаргу ўмацоўвае яе аўтарытэт на міжнародным узроўні. Беларусь і Кітай звязваюць не толькі сяброўскія адносіны. Праеты, якія ажыццяўляюцца сумесна ў Беларусі і Кітаі, прыносяць карысць абедзвюм краінам (напрыклад, дзейнасць Індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праграмы, стажыроўкі і навучанне студэнтаў з Беларусі ў Кітаі і наадварот). Прыемна і тое, што выпускнікі беларускага факультэта ЦУЗМ працуюць ужо не толькі як выкладчыкі беларускай мовы, перакладчыкі, але і як супрацоўнікі кампаній, звязаных дзелавымі стасункамі з Беларуссю.
Мне як грамадзянцы Беларусі неабыякавы лёс краіны і яе імідж у свеце. Таму ў межах сваёй кампетэнцыі я і мае калегі канкрэтнай справай пашыраем далягляды сумеснай працы ў галіне адукацыі і культуры. Прывяду прыклад толькі найбольш значных мерапрыемстваў, асабліва важных у кантэксце беларуска-кітайскіх узаемаадносін. Так, у 2019 годзе, аб’яўленым Годам адукацыі Беларусі ў Кітаі, Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў правёў першы маштабны Фестываль беларускай культуры. Праграма была насычанай і інфарматыўнай. Адбыліся лекцыі, выставы, канцэрты, міжнародная канферэнцыя. У мерапрыемствах бралі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, вядомыя вучоныя з Беларусі і Кітая. Форум даў імпульс іншым ініцыятывам, прысвечаным розным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва. У тым жа годзе пры нашым удзеле ўжо ў Беларусі прайшлі два буйныя форумы, у межах якіх адбыўся сімпозіум «Вобраз Беларусі і Кітая ў сродках масавай інфармацыі (СМІ) і мастацкай літаратуры», а таксама міжнародная канферэнцыя «Мова, літаратура і культура ў адукацыйнай прасторы Беларусі і Кітая». Навукова-адукацыйная супольнасць дзвюх краін абазначыла кола пытанняў, якія патрабуюць сумесных намаганняў з абодвух бакоў.
Сёння мы актыўна і плённа супрацоўнічаем з рознымі беларускімі навукова-адукацыйнымі ўстановамі і арганізацыямі. Цэнтр Якуба Коласа і Цэнтр вывучэння Беларусі нашага ўніверсітэта рэалізуюць розныя напрамкі працы – ад распрацоўкі і выдання падручнікаў да правядення усекітайскага інтэлектуальна-творчага конкурсу “Ад Сінявокай да Паднябеснай” і іншых культурна-адукацыйных праектаў, у якіх удзельнічаюць студэнты, магістранты і аспіранты ўіверсітэта.
Варта згадаць і пра нашу перакладчыцкую працу. Сумесна з аспірантамі зроблены пераклад на беларускую мову ўжо 5 кніг серыі «Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры», якія выдаюцца ў буйным беларускім выдавецтве «Мастацкая літаратура». Актыўна перакладаем з кітайскай на беларускую мову і наадварот апавяданні кітайскіх і беларускіх пісьменнікаў. Таксама ў 2020 годзе мы ажыццяўлялі пераклад спецыяльных матэрыялаў для замежнікаў аб правілах засцярогі пры пандэміі, а таксама пераклад і агучванне відэафільма ЦУЗМ аб барацьбе супраць эпідэміі ў Кітаі. Гэта быў наш сумесны пасільны ўклад у вырашэнне адной з самых вялікіх праблем сучаснасці.
-- Яшчэ адзін год вы праводзіце ў Кітаі, якія планы вы маеце на гэты перыяд, якія цікавыя рэчы хочаце яшчэ рабіць, якія тэмы закранаць і над якімі праектамі працаваць?
Наша задача не спыняцца на дасягнутых станоўчых выніках. Імкнемся надалей інтэграваць у навучанне найноўшыя педагагічныя тэхналогіі, практыкаваць анлайн-лекцыі з вядучымі беларускімі спецыялістамі ў галіне навукі, адукацыі і культуры, праводзіць конкурсы і фестывалі беларускай культуры, супрацоўнічаць з беларускімі выдавецтвамі па кітайска-беларускіх перакладах (раней я расказвала пра нашу супрацу з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і выдавецтвам “Мастацкая літаратура”) і шмат іншага.
Напрыклад, сёлета мы распачалі валанцёрскі праект “Яньцюань: Моўная крыніца (言泉)”, які суправаджаюць студэнты кітайскага факультэта МДЛУ. На практыцы гэта рэалізацыя так званага тандэмнага метаду, які прадугледжвае самастойнае вывучэнне моў партнёрамі з рознымі роднымі мовамі. Мэта такога тандэму – авалоданне мовай партнёра ў рэальных або блізкіх да рэальных сітуацыях маўленчых зносін. Сярод студэнтаў кітайскіх моўных ВНУ існуе нават асобнае паняцце “лінгвістычны партнёр”. Першапачатковая ўстаноўка заключаецца ў тым, што ўдзельнікі такіх зносін атрымаюць аднолькавую выгаду. І калі першапачаткова партнёры па тандэме выкарыстоўвалі ў асноўным пісьмовыя зносіны, то сёння імклівае пашырэнне магчымасцяў віртуальных кантактаў у папулярных месэнджарах дазваляе практыкавацца анлайн.
Калі ж разважаць глабальна, то менавіта моўная адукацыя кансалідуе грамадскасць усяго свету і спрыяе рэалізацыі чалавека як асобы і спецыяліста. Гэта вялізнае поле дзейнасці, якое мы разам з кітайскімі і беларускімі калегамі плённа асвойваем. На дадзены момант працую ў цудоўным калектыве, дзе не пачуваю сябе чужой, і вельмі ўдзячна за гэта кітайскім калегам. У мяне ёсць свой куточак Беларусі на кітайскай зямлі, дзе нас шануюць і паважаюць. Любоў да сваёй краіны і мовы я перадаю студэнтам. А яны распавядаюць мне пра Кітай ужо на беларускай мове. Мы транслюем нашу культурную індывідуальнасць, узбагачаючы тым самым глабальную разнастайнасць. Пераканана, што мы павінны выкарыстоўваць нашы перавагі і нацыянальныя набыткі для імклівага руху наперад, да сусветнага міру і росквіту, працуючы на карысць нашых краін і народаў.
新闻来源:https://belarusian.cgtn.com/2025/06/18/ARTI1750246550028850
(网页编辑/金倍伊)